МАЛО́ЧНАЯ КІСЛАТА́,
CH3CH(OH)COOH, монакарбонавая оксікіслата. Пашырана ў прыродзе, утвараецца з цукрыстых рэчываў пры малочнакіслым браджэнні. У значнай колькасці назапашваецца ў квашанай капусце, саленнях, кіслым малацэ, выспяваючых сырах. Бясколерныя крышталі, добрарастваральныя ў вадзе. Солі М.к. (лактаты) — канчатковыя прадукты анаэробнага распаду глікагену ці глюкозы. Пры
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)